КартаБарыПивоФестивалиО насНаписать намДля владельцев баров

Bitter Dinner

STAЎBTSOЎSKY BROVAR
Pale Ale - English * 5.5 ABV * 39 IBU

3.54

Калі ў Індыі на ўсю моц ужо пілі ІПА, у Англіі, адкуль гэты ІПА ў Індыю везлі, ўсё яшчэ працягвалі ў асноўным спажываць нясветлае, нефільтраванае. Нясветлае - таму што цёмным гэтае піва таксама было складана назваць. Хутчэй за некаторыя градацыі карычневага. Светлы солад у тыя часы быў дарагім. Але тэхналогіі сушкі і смажання соладу развіваліся, што дазволіла зрабіць таннейшым вытворчасць светлых эляў. А маракі, якія вярталіся з Індый, гарлапанілі ў пабах: "Пінту горкага!!", патрабуючы больш ахмяленага піва. Так нарадзіўся Ангельскі Пэйл Эль, Які сталі падпадзяляць на Family Pale Ale, Dinner Pale Ale, Light Pale Ale. Яшчэ пазней пераўтвораныя ў Біттэры. Залаціста-апельсінавы колер. Багатая, шчыльная белая пена. У водары тосты, карамель, цытрусы, ноты ванілі і абрыкоса. У гусце рэшткавая соладава-карамельная саладосць з апельсінавымі адценнямі даволі рэзка змяняецца ўпэўненай грэйпфрутавай горыччу з сухім фінішам і даўкім травяністым пасмакоўем.

КартаБарыПивоФестивали