2beer4.me logo
2beer4.me
MapBarsBeersBreweriesEventsInfo
Bombay Beer

Bombay Beer

Staўbtsoўsky brovar (Стаўбцоўскі Бровар)
IPA - Milkshake * 6.9 ABV * 50 IBU

3.42


"Bombay Beer" - насычаны, бескампрамісны Milkshake IPA без дабавак усялякай садавіны-бананаў з хмелямі Ella і Cascade. Па байцы, якая блукае сярод аматараў піва, стыль ІПА ўзнік з-за таго, што ў піва сталі дадаваць больш хмеля ў якасці кансерванта для лепшай захаванасці ў доўгай дарозе па моры ў Індыю. Ды вось толькі сярод індыйцаў усе гэтыя ахмялёнкі не вельмі каціраваліся. Тады яны па мясцовай традыцыі ва ўсё дадаваць малако (напрыклад, у гарбату, каву) сталі падліваць малако і ў піва для змякчэння хмелевай гаркаты. Спалучэнне было такое сабе. Таму з цягам часу малако замянілі на малочны цукар (лактозу). Так з'явіўся Мілкшэйк ІПА. Звалі ў той час напой "піва па-бамбейску". Крафтавікі потым ужо прысвоілі ідэю сабе. Бурштынавы з медным адлівам колер. Багатая, шчыльная белая пена. У саладкаватым водары трапічныя цытрусы, ванільныя, кветкавыя і іглічныя ноты. У гусце аксаміцістая фруктова-лактозная саладосць даволі рэзка змяняецца ўпэўненай грэйфрутавай горыччу, падсушаны фініш і травяніста-саладкаватае пасмакоўе.

MapBarsBeersBreweriesEvents